Як наведаць музей

Наведванне Музея грошай ажыццяўляецца толькі па папярэднім запісе і толькі ў складзе арганізаванай групы ад 10 да 20 чалавек. Для запісу на экскурсію неабходна пакінуць заяўку на сайце. Пасля пацвярджэння заяўкі з вамі звяжацца супрацоўнік музея. Арганізаваным групам неабходна падаць СПІС УДЗЕЛЬНІКАЎ (прозвішча, імя, імя па бацьку, для замежных грамадзян - грамадзянства) на электронны адрас museum@nbrb.by. Пры наведванні музея неабходна мець пры сабе пашпарт. Дзецям да 14 гадоў дакументы не патрабуюцца. Наведванне музея бясплатнае.