Прэзентацыі

Выкарыстанне новых тэхналогій дае магчымасць беларускім памятным манетам адпавядаць сучасным патрабаванням нумізматычнага рынку.
25.05.2023
Памятныя манеты з'яўляюцца адным з важнейшых кампанентаў паўнавартаснай нацыянальнай сістэмы грашовага абарачэння, а таксама сімвалам дзяржаўнасці. Выпускаючы памятныя манеты ў абарачэнне, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь мае на мэце папулярызацыю культурнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа, яго дасягненняў, прызнанне выдатных асоб, лёс якіх звязаны з нашай Радзімай, а таксама адлюстраванне найважнейшых падзей у жыцці краіны.
30.12.2022
Незалежнасць нашай краіны – працяглы шлях, які прайшоў беларускі народ. На гэтым шляху адбываліся найважнейшыя падзеі, з'яўляліся нацыянальныя героі і выбітныя асобы. Менавіта веды аб дзейнасці нашых продкаў дазваляюць у поўнай меры раскрыць і асэнсаваць складаныя і шматгранныя этапы станаўлення незалежнасці беларускай дзяржавы, а дэманстрацыя шматвяковай гістарычнай спадчыны - умацоўваць міжнародны прэстыж Рэспублікі Беларусь.
30.12.2022