Беларускім памятным манетам - 25 гадоў

Прэзентацыя апублікаваная 30.12.2022

Памятныя манеты з'яўляюцца адным з важнейшых кампанентаў паўнавартаснай нацыянальнай сістэмы грашовага абарачэння, а таксама сімвалам дзяржаўнасці. Выпускаючы памятныя манеты ў абарачэнне, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь мае на мэце папулярызацыю культурнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа, яго дасягненняў, прызнанне выдатных асоб, лёс якіх звязаны з нашай Радзімай, а таксама адлюстраванне найважнейшых падзей у жыцці краіны.

27 снежня 1996 года выйшла ў абарачэнне першая беларуская памятная манета. Прысвечана яна 50-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Прайшло чвэрць стагоддзя, і нашы манеты не толькі атрымалі прызнанне сярод калекцыянераў, але і заваявалі вядучыя пазіцыі ў свеце. Яны паспяхова канкурыруюць з манетамі краін, якія маюць даўнія нумізматычныя традыцыі.

За 25 гадоў у абарачэнне было выпушчана каля 500 найменняў памятных і юбілейных манет. Глыбокая прапрацоўка тэм, крэатыўнасць і арыгінальны дызайн, прымяненне новых тэхналогій вытворчасці дазваляюць беларускім памятным манетам карыстацца нязменнай папулярнасцю ў нумізматаў і знатакоў, займаць прэстыжныя месцы на міжнародных конкурсах і выставах.


Фотагалерэя

Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу прэзентацый