Выстава «Чаканячы памяць...»

26.04.2024
2 мая 2024 года ў 15.00 адбудзецца адкрыццё сумеснага выставачнага праекта Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Чаканячы памяць…», які прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Кожны юбілейны год Нацыянальны банк выпускае памятныя манеты з мэтай захавання памяці пра падзеі ваенных гадоў.

Усяго на выставе прадстаўлена больш за 50 срэбных і медна-нікелевых памятных манет з фонда Музея грошай Нацыянальнага банка, якія прысвечаны Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне і вызваленню Беларусі.
Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае срэбная памятная манета «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Наведвальнікі выставы таксама могуць пазнаёміцца  з экспанатамі, якія адлюстроўваюць працэс стварэння беларускіх памятных манет. Гэта арыгінальныя эскізы мастакоў Нацыянальнага банка, эталонны і рабочы інструмент для чаканкі манет.

Выстава будзе працаваць з 2 па 31 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (4 паверх, прастора каля зала Перамогі).

Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу навін
Падпішыцеся для атрымання рассылкі