Выстава «На вагу золата»

15.04.2024
На выставе будуць прадстаўлены памятныя манеты з фонда Музея грошай Нацыянальнага банка і фарфоравая скульптура малых форм з калекцыі Віктара Суворава. А таксама вы зможаце ўбачыць унікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць працэс стварэння беларускіх памятных манет. Гэта арыгінальныя эскізы мастакоў Нацыянальнага банка, гіпсавыя мадэлі, металічныя матрыцы для чаканкі манет. Выстава «На вагу золата» будзе працаваць з 17 красавіка па 7 ліпеня ў галерэі Міхаіла Савіцкага.
Падрабязней https://www.minskmuseum.by/afisha
Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу навін
Падпішыцеся для атрымання рассылкі