Памятная манета, прысвечаная 50-годдзю ААН («Нацыі, аб'яднаныя за мір 1945–1995»), 1 рубель

Памятная манета, прысвечаная 50-годдзю ААН («Нацыі, аб'яднаныя за мір 1945–1995»), 1 рубель
Памятная манета, прысвечаная 50-годдзю ААН («Нацыі, аб'яднаныя за мір 1945–1995»), 1 рубель
Калекцыя
Нумізматыка
Разнавіднасць
памятныя манеты
Матэрыял
срэбра
Тэхналогія стварэння
чаканка
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі
Месца стварэння/бытавання
Рэспубліка Беларусь
Перыяд стварэння/бытавання
1996 г.
Параметры
дыяметр 38,61 мм; вага 30,5 г
Анатацыя
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфленая. На аверсе ў цэнтры - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. На рэверсе ў цэнтры на фоне стылізаванай мапы Рэспублікі Беларусь размешчана рэльефная выява лунаючага бусла; унізе злева – эмблема ААН; па крузе – надпісы, раздзеленыя геаметрычным арнаментам: НАЦЫI, АБ'ЯДНАНЫЯ ЗА МIР і намінал:1 РУБЕЛЬ. Дызайн: А. Зіменка, Дз. Беліцкі (Беларусь). Чаканка: Каралеўскі Манетны двор «Раял Мінт», Лондан, Вялікабрытанія. Падрабязней пра памятную манету: Монеты, посвященные 50-летию Организации Объединенных Наций