Нумізматыка

Фільтр
Разнавіднасць
Перыяд
Матэрыял
Месца стварэння/бытавання
Скінуць

Нумізматыка

Калекцыя складае аснову фонда Музея грошай. У яе ўваходзяць манеты з каштоўных і некаштоўных металаў, нумізматычныя і грашова-рэчавыя комплексы, памятныя манеты і зліткі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Падчас камплектавання калекцыі перавага аддаецца нумізматычным комплексам – скарбам, даследаванне якіх дазваляе прасачыць гісторыю грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі са старажатных часоў да нашых дзён. Найбольш старажытныя манеты ў зборы Музея – срэбныя рымскія дэнарыі I-III стст. Жамчужынай калекцыі з'яўляецца нумізматычны комплекс пражскіх грошаў першай паловы XV ст., які складаецца з 6210 манет. У наведвальнікаў ёсць магчымасць  пазнаёміцца са срэбнымі арабскімі куфічнымі дырхемамі і меднымі манетами Залатой Арды. Упрыгожаннем збору можна лічыць залатыя заходнееўрапейскія манеты XV-XVII стст. Асаблівай увагі заслугоўвае грашова-рэчавы комплекс перыяду Вялікай Айчыннай вайны, які быў знойдзены ў г. Гродна і налічвае больш за 2500 нямецкіх банкнотаў і манет.

У Музеі змяшчаецца найбольш поўная калекцыя памятных манет Нацыянальнага банка, адчаканеных у золаце, срэбры і медна-нікелевым сплаве. Асаблівую цікавасць прадстаўляе першая беларуская памятная манета, выпушчаная 27 снежня 1996 года і прысвечаная 50-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.