Арыфмометр

Арыфмометр
Калекцыя
Прыборы і прылады
Разнавіднасць
прылады
Матэрыял
метал
Тэхналогія стварэння
прамысловая вытворчасць
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі банкаўскай справы на тэрыторыі Беларусі
Месца стварэння/бытавання
СССР
Перыяд стварэння/бытавання
70-я гг. XX ст.
Анатацыя
З 30-х гг. XX ст. механічныя арыфмометры маркі «Фелікс» стали самымі папулярнымі лічыльнымі машынамі ў СССР. Усяго было створана больш за два дзесяткі мадыфікацый арыфмометра. Асноўнымі вытворцамі з'яўляліся заводы лічыльных машын у Курску («Лічмаш»), у Пензе (Пензенскі завод вылічальнай тэхнікі) і ў Маскве (Завод лічыльна-аналітычных машын імя В. Д. Калмыкова (САМ). На дзяржаўных установах і вытворчых прадпрыемствах ствараліся курсы, на якіх спецыялісты вучыліся працаваць з лічыльнай машынай. «Фелікс» на доўгія гады стаў верным памочнікам інжэнераў, эканамістаў, бухгалтараў, фінансістаў. З дапамогай арыфмометра было вельмі зручна складваць, аднімаць, множыць і дзяліць вялікія значэнні.