XI міжнародная нумізматычная канферэнцыя «Летапіс у метале. Скарб як гістарычная крыніца»

У Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь 4-6 кастрычніка прайшла XI Міжнародная нумізматычная канферэнцыя ”Летапіс у метале. Скарб як гістарычная крыніца“.

На форуме былі прадстаўлены каля 40 дакладаў на самыя разнастайныя тэмы з галіны грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі ў розныя перыяды. Адмысловая ўвага нададзена скарбам са збораў беларускіх музеяў, іх навуковай апрацоўцы і гістарычнай значнасці.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і замежных музеяў, вядучыя вучоныя-нумізматы, даследчыкі гісторыі грашовага абарачэння, банкаўскай справы.

Міжнародныя нумізматычныя канферэнцыі ладзяцца Нацыянальным банкам пры садзейнічанні ГА "Беларускае нумізматычнае таварыства" на працягу 20 гадоў. Матэрыялы канферэнцый традыцыйна публікуюцца ў спецыяльных выпусках часопіса "Банкаўскі веснік".

Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу канферэнцый