Правілы наведвання музея

  1. Гэтыя Правілы вызначаюць парадак наведвання Музея грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей - Музей).
  2. Супрацоўнікі Музея адказваюць за арганізацыю экскурсійнага абслугоўвання.
  3. Экскурсійнае абслугоўванне праводзіцца ў Музеі толькі для арганізаваных груп у суправаджэнні супрацоўнікаў Музея і толькі па папярэднім запісе. Наведванне Музея бясплатнае.
  4. Папярэдні запіс экскурсійных груп ажыццяўляецца шляхам афармлення заяўкі на сайце.
  5. Пасля атрымання заяўкі супрацоўнік Музея звязваецца з кантактнай асобай, рэгіструе арганізаваную групу, напраўляе апавяшчэнне аб рэгістрацыі кантактнай асобе на электронны адрас.
  6. Наведвальнікам неабходна адправіць спіс удзельнікаў экскурсіі на электронную пошту Музея грошай museum@nbrb.by не пазней, чым за два дні да экскурсіі.
  7. Супрацоўнікі Музея маюць права пераносіць экскурсійнае абслугоўванне, узгадніўшы новы варыянт з кантактнай асобай.
  8. Супрацоўнікі Музея маюць права аб’ядноўваць групы.
  9. Групы колькасцю больш за 20 чалавек могуць быць падзелены на падгрупы.
  10. Кантактная асоба мае права адмяніць экскурсійнае абслугоўванне, апавясціўшы аб гэтым супрацоўнікаў Музея.
  11. Збор зарэгістраваных груп ажыццяўляецца ў холе першага паверха пад'езда № 2 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна,14.
  12. Наведвальнікі ў складзе зарэгістраваных груп дапускаюцца ў Музей пры прад’яўленні пашпарта і пасля правядзення асабістага дагляду і дагляду ручной паклажы, у тым ліку з выкарыстаннем тэнічных сродкаў. Дзеці да 14 гадоў дапускаюцца ў Музей на падставе ўзгодненай заяўкі без прад’яўлення дакумента, які пацвярджае асобу.
  13. Рабіць фотаздымкі дапускаецца толькі ў экспазіцыйных залах Музея.